Глядзеў у неба, а не пад ногі
У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння мастака. Зрэшты, нарадзіўся ён у лістападзе 1948-га, так што лагічней было б ладзіць яго персаналку напрыканцы года мінулага. Але атрымалася так як атрымалася: пагатоў, мастакоў шмат, а музей адзін. Усё жадаюць адзначаць юбілейныя даты на гэтай ганаровай прасторы, ды не ва ўсіх атрымліваецца ўплішчыцца ў шчыльны графік выстаў Нацыянальнага мастацкага.
Дарэчы, сёлета галоўная мастацкая скарбніца Беларусі адзначае ўласнае 80-годдзе. І тое, што ў кантэксце свята, калі адбор імён на афішах і работ у зменных экспазіцыях стаў яшчэ больш жорсткім, у сценах музея засвяціліся творы менавіта гэтага маладзечанскага графіка, чыё імя, на жаль, вядомае не кожнаму, сведчыць пра выключную каштоўнасць ягонай творчай спадчыны.
Далей