Агінты, што спарадзілі Агінскіх
Памятаю, яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў даследчыкі біяграфіі Міхала Клеафаса Агінскага з Беларусі і Украіны зацята спрачаліся наконт таго, дзе ж знаходзіцца тое паселішча Агінты, якое дало імя знакамітаму княжацкаму роду. Вакол назвы панаваў арэол рамантычнасці і таямніцы — як, зрэшты, і вакол усяго, што звязана з жыццём кампазітара і палітыка. Тады мы яшчэ не ведалі пра яго бадай нічога і нястомна шукалі хаця б некалькі слоў у бібліятэках ці гістарычных часопісах.
Але ў наш час любыя адлегласці пераадольваюцца даволі лёгка, а невядомае хутка становіцца вядомым і імгненна разносіцца па свеце. Вось і мне давялося пабываць у тых мясцінах, адкуль бяруць вытокі Агінскія.
Далей