“Жужа” не толькі вясёлы, але і якасны!
Хачу пагаварыць пра якасць. Наспела і карціць. Я вельмі любіў калісьці мінскія тралейбусы, дзе працавалі кіроўцамі класныя спецыялісты з высокім пачуццём прафесійнай годнасці. Яны ніколі не забываліся на тое, што займаюцца перавозкай людзей: транспарт рухаўся плаўна, без рыўкоў, пасажыры пачувалі сябе камфортна. А фірмовай пазнакай сталічнасці нашых тралейбуснікаў было тое, што яны самі абвяшчалі назвы прыпынкаў — і, як правіла, на роднай мове. Усё гэта стварала нейкую сямейную даверлівую атмасферу на маршруце. Госці сталіцы здзіўляліся і зайздросцілі. Памятаеце? Прайшлі тыя часы.
Пры кожным павышэнні кошту праязнога дакумента мы справядліва чакаем павышэння якасці абслугоўвання. Чакаем, іншым разам, дарэмна. Сышлі на пенсію прафесіяналы. За стырно тралейбусаў селі маладзёны, якія так і не здолелі зразумець, што рух без рыўкоў — норма, а не выключэнне. Сітуацыю не ратуюць і прыватныя маршруткі, дзе не пра пасажырскі камфорт дбаюць, а пра грашовы прыбытак.
Я раблю праекцыю на беларускую рэгіянальную культуру — і з радасцю бачу адваротную карціну.
Далей