Сяргей Рагатка і Алена Зміцер (на здымку) — імёны для беларускага кіно зусім новыя. Але хочацца верыць, што ў нас будзе нагода іх запомніць. 9 красавіка на кінастудыі “Беларусьфільм” былі падведзеныя вынікі маладзёжнага конкурсу на сцэнарый паўнаметражанага анімацыйнага фільма. Найлепшай сярод
13 канкурсантаў была прызнаная праца Сяргея — прыгодніцка-казачны твор “Песня Сірын” на аснове стражытнаславянскай міфалогіі. Фэнтэзі са змрочным флёрам “Пенаты” Алены Зміцер і камедыйна-драматычная казка “Залаты яблык” Станіслава Сабалеўскага атрымалі заахвочвальныя прызы.
Падрыхтоўку беларускага ўдзельніка Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск — 2019” Івана Зданюка возьме на сябе прадзюсарскі цэнтр “СПАМАШ”. З такой прапановай звярнуліся да яго Міністэрства культуры краіны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Толькі два тыдні таму, як адгрымела ў Музычным тэатры прэм’ера дзіцячага балета, як калектыў заклікае на чарговую прэм’еру. 13 і 14-га красавіка адбудуцца першыя паказы на гледача мюзікла па класічнай казцы “Чароўны сон Папялушкі” на музыку Гяльсят Шайдулавай з вершамі Міхаіла Шаброва.
У Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблемах аўтызму, у Мінску пры падтрымцы кампаніі velcom адбылася сумесная беларуска-галандская акцыя, прысвечаная гэтай падзеі. Можна было “паўдзельнічаць” у стварэнні незвычайнай рэпрадукцыі адной з карцін Ван Гога і паглядзець прэм’еру спектакля з удзелам дзяцей-аўтыстаў.