Паўпустая зала, ніякага ажыятажу, які звычайна папярэднічае прэм’еры — тым больш, нацыянальнай. А на сцэне — папраўдзе адметны спектакль, годны паказу не толькі на айчынных пляцоўках. У Беларускім дзяржаўным музычным тэатры паставілі балет “Джэймс і Персік-велікан” маладога беларускага кампазітара Кацярыны Шымановіч.
Існуе безліч сцэнічных інтэрпрытацый парадаксальных тэкстаў Льюіса Кэрала пра дапытлівую Алісу, аднак не ўсім атрымліваецца знайсці ключык, які дапаможа раскрыць таемныя дзверцы надзвычай лагічнага ў сваёй абсурднасці свету. Уласную “Алісу ў Залюстрэччы” паставіў Тэатр кінаакцёра. Яго паролем для ўваходу казку сталі песні Валерыя Воранава на фантазійныя вершы Святланы Залескай-Бень, здатныя перавярнуць усё з ног на галаву.
Вяда — гэта вёска ў Івацэвіцскім раёне, вядомая з 1433 года. Аднойчы патрапіўшы ў гэтыя мясціны, расіянін Веніямін Бычкоўскі быў літаральна скароны іх прыгажосцю і трагічнай гісторыяй. І вырашыў сюды вярнуцца ды набыць дом. А потым — пабудаваць храм. Але не спяшайцеся прадказваць далейшыя сюжэтныя павароты, — новая дакументальная стужка “Вяда” Галіны Адамовіч, знятая на студыі “Летапіс”, абарочваецца нечаканым фільмам-палімпсэстам.