Слаўная спявачка нашай Бацькаўшчыны
Так у 1930-х гадах называлі маладую беларускую спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса. Яна была родам з Навагрудчыны. У сярэдзіне 1930-х гадоў вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі. Сваю вучобу і жыццё актыўна сумяшчала з удзелам у беларускім руху ў польскай сталіцы. Без яе не абыходзілася ні адна беларуская вечарына, сустрэча, прэзентацыя. У Варшаве Яўгенію Чарняўскую ведалі не толькі
суайчыннікі, але і ўкраінцы, палякі, літоўцы. Усіх яна зачароўвала сваёй прыгажосцю і голасам.
Далей