Алег Молчан: “Я заўсёды быў на баку Мулявіна”
Ён застанецца ў гісторыі “Песняроў” хаця б праз тое, што напісаў музыку да геніяльнай “Малітвы”: калі я бачу па тэлевізары тыя архіўныя кадры, у мяне разам з Уладзімірам Мулявіным па шчоках коцяцца слёзы.
Але было б найвялікшай несправядлівасцю назваць Алега МОЛЧАНА аўтарам адной песні. “Стася”, “Маргарыта”, “Кума”, “Падманіце мяне”, “Калі мы былі юныя”, “Гуляй, казак” увайшлі не толькі ў “залатую калекцыю” вялікага калектыву, але і ў гісторыю беларускай музыкі. Пра тое, чым яшчэ (і вельмі шматлікім) яму абавязаныя “Песняры”, і чым ён — яшчэ больш шматлікім — абавязаны ансамблю,
наша гутарка з кампазітарам.
Далей