29 сакавіка пасля капітальнага рамонту быў адкрыты інтэрнат для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. На ўрачыстай цырымоніі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар павіншаваў студэнтаў з улазінамі.
Напярэдадні Сусветнага дня тэатра прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных калектываў і антрэпрызы сабраліся на “круглы стол” у Доме прэсы, каб паразважаць над тым, ці ёсць канкурэнцыя на тэатральным рынку.
У Сусветны дзень тэатра Беларускі саюз тэатральных дзеячаў традыцыйна ўручыў свае ўзнагароды. Імпрэза ізноў ладзілася ў цэнтры Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі. На цырымоніі прысутнічала першы намеснік міністра культуры краіны Наталля Карчэўская.
На сцэну Купалаўскага тэатра народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў выходзіць ужо 62 гады! За гэты час змяніліся пакаленні ўнутры тэатра і эпохі за яго сценамі. Генадзь Сцяпанавіч жа працягвае з гумарам глядзець на жыццё, зачароўваць калег і сяброў не толькі сваімі творчымі працамі, але і іранічнымі байкамі. У гэтым змаглі пераканацца ўсе, хто прыйшоў на творчую сустрэчу са слынным “дзядзькам Генам”.
Падведзены вынікі ХІV Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.@rt.кантакт”, які днямі завяршыўся ў Магілёве. З 23 паказаных спектакляў з дзесяці краін свету былі вылучаны некалькі пастановак, названых “падзеяй форуму”.
Міжнародная “Мінская вясна”, якая штогод расквечвае афішу Беларускай дзяржаўнай філармоніі, святкуе юбілей: гэта ўжо 35-ты такі фестываль. Чым ён будзе адметны? Творчымі знаходкамі — ад Баха да сучаснікаў.