Дзевяць дзён, якіх не забыць
75 гадоў таму, у сакавіку 1944 года, нямецкай арміяй напярэдадні адступлення з Гомельшчыны былі створаныя Азарыцкія лагеры смерці. У іх гвалтоўна ўтрымлівалі каля 50 тысяч чалавек, каля 20 тысяч з іх загінулі. Сёння частка даследчыкаў лічыць, што гэта была спроба выкарыстання цывільнага насельніцтва ў якасці своеасаблівай біялагічнай зброі — у лагерах была справакаваная і пашыраная эпідэмія тыфу, якая, паводле задумы нямецкага вайсковага кіраўніцтва, павінна была спыніць наступ савецкай арміі.
Лагеры ля Азарычаў існавалі толькі дзевяць дзён, але былыя вязні падкрэсліваюць, што гэта былі самыя страшныя дні ў іх жыцці, якія ім удалося перажыць толькі цудам.
Далей