Святкаванне Дня паэзіі не мае ў нас выразных народных традыцый — гэта вам не 8 Сакавіка (хай даруюць мне схільныя да празаічнага мыслення жанчыны!) або дзень святога Патрыка. Не, паэты не выміраюць, як многія лічаць. Проста адсотак іх чытачоў ужо настолькі наблізіўся да статыстычнай памылкі, што даўно пара падбаць пра стварэнне для гэтага літаратурнага віду адмысловых запаведнікаў.