Вялікі блеф маленькага тэатра
Рэкламны ролік па тэлебачанні і афішы на рэкламных тумбах абяцалі мінскім аматарам тэатра ледзь не “спектакль стагоддзя”, “баль для душы”, “імяніны сэрца”. Сумненняў ні ў каго ўзнікнуць не магло: першакрыніца — знакаміты раман Міхаіла Булгакава “Майстар і Маргарыта”, пастаноўка “маскоўскага эксперыментальнага тэатра”, спектакль ужо “дваццаць гадоў на сцэне”, ролю галоўнай гераіні выконвае вядомая і таленавітая актрыса Кацярына Клімава... Праўда, цэны на квіткі моцна “кусаліся”, але праўдзівы тэатрал лепей недаесць-недап’е, чым пазбавіць сябе добрага спектаклю. Пагатоў, паказ быў прызначаны на 3 сакавіка — напярэдадні жаночага вясновага свята. Хіба сапраўдны мужчына адмовіць у задавальненні каханай? жанчыне? Адным словам, разлік верны...
Далей