Аляксандр Янушкевіч любіць адшукаць для пастаноўкі што-небудзь гэтакае, каб узарваць прастору нязвыклым літаратурным сюжэтам. У сакавіку ён прапанаваў сталічнай публіцы страву, вартую гурманаў: на новай пляцоўцы культурнага хаба Ок16 граюць “Вартавыя Тадж-Махала”. Гэты твор фіналіста Пулітцараўскай прэміі Раджыва Джозэфа ў 2016 годзе быў прызнаны найлепшай новай п’есай па версіі Off-Broadway Theater Awards. У мінімалістычнай прасторы лаканічнымі мазкамі рэжысёр стварыў рэалістычную гісторыю пра тое, як за прыгожым фасадам высакародных слоў надзвычай часта хаваецца багна бесчалавечных учынкаў.
Cёлетні адбор на “Еўрабачанне — 2019” вылучаўся на фоне папярэдніх сціпласцю, нескандальнасцю ды, шчыра скажам, малацікавасцю. З аднаго боку, аднатыпныя скандалы з года ў год ужо надакучылі, а з другога — не хапала страсцей, яскравых нумароў, удзелу зорак… Урэшце, проста сур’ёзнага, прафесійнага, “дарагога” падыходу да стварэння конкурснай песні і нумара.
“Польская духоўная музыка эпохі барока” — так называецца канцэрт, які пройдзе 16 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Напярэдадні яго мы пагутарылі з мастацкім кіраўніком ансамбля “Камерныя салісты Мінска” Дзмітрыем ЗУБАВЫМ пра тое, чым можа прывабіць слухача гэты пласт музычнай спадчыны Рэчы Паспалітай.