Амазонкі ў фармаце стэндапу
“Даўно мы так не смяяліся”, — сказалі дзве кабеты паважнага ўзросту пасля заканчэння лекцыі пра творчасць Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Зрэшты, лекцыяй тую імпрэзу ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі назваць складана. У ХХІ стагоддзі для падобнага фармату ёсць куды больш дакладнае азначэнне — стэндап. Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “Цётка. Кроў, масаж, каханне” адкрыла зусім іншыя вымярэнні той постаці, якую мы са школы ведаем найперш дзякуючы антыцарскім вершам і адданасці грамадскім справам.
Далей