Пра нашых муз і іх музаў
Жанчыны дзеляцца на дзве групы. Першая любіць мяне, другую люблю я. Іншыя — для іншых. Пра любоў, як пра ўзаемапаразуменне і ўзаемадавер, магу гаварыць бясконца. З яскравымі прыкладамі, добрымі жартамі і пажаданнямі здароўя. Пра каханне так не магу. Яно — з тых сфер, дзе няма крывадушнасці ды нахабнасці з бестактоўнасцю. Таму тут — толькі лёгкім дотыкам, шэптам, толькі намёкам і паўтонам. Пры гэтым, наяўнасць любові вітаецца, хоць на канчатковы вынік жарсці не ўплывае. Вы, напэўна, чулі што жыццё без кахання — быццам і не жыццё. Прынамсі, якасць яго, па меркаванні спецыялістаў, значна адстае ад сярэднестыстычнай. Робім выснову. Жыццё — гэта нястомны пошук кахання. Няхай ён заўжды будзе шчаслівым.
Вышэйзгаданае пра любоў замацуем ніжэйпазначаным пра нашу агульную справу.
Далей