Калі зямля рухаецца
Нашы абласныя метадычныя цэнтры даўно не маюць у назве слова “навуковы”. Слова забралі, аднак функцыю навуковую не адмянілі. Дый як яе можна праігнараваць, калі экспедыцыі, збор звестак пра носьбітаў традыцыі, манеру іх творчасці ў спевах, танцах, рамястве, кулінарыі, вусным расповедзе — як і фіксацыя ды аналіз з інтэрпрэтацыяй вынікаў той творчасці — і ёсць найпершы навуковы складнік любой установы, які прэтэндуе на пэўнае абагульненне і прагноз у сферы рэгіянальнай культуры. Такім красамоўным абагульненнем сталі для мяне цудоўныя выданні па нацыянальным касцюме Брэстчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны…
Чым заняты метадысты сёння, якія праблемы аналізуюць, каб паспяхова іх вырашыць. Пра гэта — у інтэрв’ю.
Далей