18 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь, на якім абагульняліся вынікі прамінулага года і ставіліся задачы на цяперашні.
Напрыканцы Выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь да прысутных звярнуўся намеснік Прэм’ер-міністра краіны Ігар ПЕТРЫШЭНКА. Ягонае выступленне было прысвечана як розным праблемным аспектам, так і перспектыўным кірункам функцыянавання сферы культуры на бліжэйшыя гады.
Пра ролю музеяў у фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і духоўна-маральным выхаванні казаў на выніковай калегіі дырэктар Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” Рыгор БЫСЮК.
— Гэтыя словы, якія з’явіліся ў промароліку “Беларусьфільма”, пакрысе становяцца слоганам Нацыянальнай кінастудыі. Яна мэтанакіравана ідзе да ператварэння ў кінакластар, што аб’ядноўвае розных прадстаўнікоў кінаіндустрыі, — такімі словамі распачаў сваё выступленне генеральны дырэктар установы Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ.
У кастрычніку Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы адзначыць 75-годдзе з дня заснавання. Генеральны дырэктар установы Вячаслаў ГАРБУЗАЎ упэўнены: яна становіцца цэнтрам прыцягнення культурнай грамадскасці горада.
Яшчэ 24 студзеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу па вылучэнні лепшых у сферы культуры за 2018 год. Ацэньваліся: практыка дзейнасці органаў мясцовай улады ў рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі; прэтэндэнты на званне “Чалавек года ў сферы культуры”. Па традыцыі, імёны пераможцаў былі названы 18 лютага, падчас выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
З расповедам пра прыярытэтныя кірункі ў працы ўстаноў культуры свайго краю выступіла начальнік упраўлення культуры Гродненскага аблвыканкама Алена КЛІМОВІЧ.
Наконт сённяшніх перспектыў развіцця фестывальнага руху ў Беларусі, а таксама адметных напрацовак арганізатараў “Славянскага базару ў Віцебску” разважаў у сваім дакладзе генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб ЛАПІЦКІ.