Гэтыя радкі пішу ў Дзень роднай мовы — 21 лютага. У мяне шмат перад ёю даўгоў і абавязкаў. Таму сярод сённяшняй пошты, сярод шматлікіх пісьмаў іншага зместу скразной лініяй агульнага аглядавага тэксту хачу прапанаваць менавіта тэму мовы. Прынамсі, я пастараюся, каб так яно і было. Вельмі шмат цікавых згадак назапасілася на гэты конт.