Альтыст Дайнека
Вядома, ён не толькі альтыст. Ды і альтыст — далёка не ў першую чаргу, хоць у музычных установах вучыўся iгры і на гэтым інструменце, і на скрыпцы. У першую ж чаргу, Валерый ДАЙНЕКА — шматгадовы вакаліст “Песняроў”, голас якога навечна застанецца ў памяці меламанаў дзякуючы “Белавежскай пушчы”.
Цікава, што пачынаў будучы заслужаны артыст Беларусі, як альтэрнатыўшчык (сёння б так сказалі), выконваючы рок і блюз. А ўсё жыццё ён любіць джаз. Але заслужыў пашану, спяваючы эстраду — як называлі гэты жанр у СССР і працягваюць называць дагэтуль. І як спявае! Сам пры гэтым крытычна адгукаючыся пра свае вакальныя здольнасці.
Далей