Чаго хацела Хацім’я…
Мы, журналісты, паўсюль сімвалы шукаем ды азначэнні, што пачынаюцца са слова “самы”. Вельмі дакладна яны сутнасць расповеду перадаюць ды добра ўзмацняюць акцэнты ў ключавых месцах артыкула. Вось таму і “палюем” на іх без стомы. А ў Хоцімску гэтыя сімвалы з азначэннямі і шукаць не трэба: самі ў вочы кідаюцца.
У цэнтральным скверы летась з’явілася скульптура князёўны Хацім’і, якая, мяркуючы па паданнях, заснавала мястэчка, адрадзіла тут храм, арганізавала царкоўны хор, сама спявала і вельмі хацела, каб мясцовыя жыхары былі заможнымі ды шчаслівымі…
Далей