Звыш 430 экспанентаў, 35 краінаў, каля 400 самых розных акцый і мерапрыемстваў. Усё гэта — пра XXVI Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, што адкрылася ў павільёне “БелЭкспа” на праспекце Пераможцаў у сераду, 6 лютага, а завершыцца толькі заўтра.
8 лютага ў канферэнц-зале сталічнага Храма Усіх Святых адбыўся круглы стол на тэму “Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага грамадства”. Мерапрыемства прайшло ў рамках 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.