Перараджэнне духа агню
Калі-нікалі даводзіцца чуць, што культурніцкія сілы сканцэнтраваныя ў сталіцы, а за Мінскай кальцавой
дасведчаных кадраў і крэатыўных асоб бракуе. Знаёмства з бабруйскім мастаком-керамістам Валерыем Калтыгіным гэтую тэзу абвяргае. Яму ўжо за 70, але, нягледзячы на ўзрост, ён літаральна іскрыцца імпэтам. Нязменны кіраўнік вядомага на ўсю краіну пленэру керамістаў “Арт-Жыжаль”, лідар
мясцовай мастакоўскай грамады, ініцыятар розных праектаў — урэшце проста мясцовы брэнд!
Тым не меней, унікальны ў маштабах краіны міжнародны пленэр, названы ў гонар язычніцкага бога агню, летась не адбыўся. Надта засмучацца не выпадае: ён перайшоў у фармат біенале і таму сёлета ўжо пройдзе. І гэтыя змены, пэўна, не адзіныя. Праблемы вялікай арт-імпрэзы ў не надта вялікім горадзе, несумненна, вартыя ўвагі.
Далей