Зімагоры як сродак піяру
Схіляю галаву перад маркетолагамі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Запрасіць у Мінск са сваімі карцінамі Барыса Грабеншчыкова — гэта, што ні кажыце, геніяльна! І ў той жа час — гэта аказалася так проста! Калі БГ ладзіў у музейных сценах акустычны канцэрт — прычым на фоне эпічнай карціны Валянціна Волкава “Мінск. 3 чэрвеня 1944 года” дзейства глядзелася досыць сюррэалістычна, — я, седзячы ў шэрагах прысутных, прыкідваў, колькі тысяч дадатковых наведвальнікаў завітае сюды самым бліжэйшым часам.
Далей