Праз сіта рэгламенту
У апошні дзень 2018 года было зацверджана чарговае рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. 228 юных дараванняў і 9 творчых калектываў атрымалі стыпендыі, прэміі, матэрыяльную дапамогу.
У адпаведнасці з палажэннем аб заахвочваннях на падтрымку дзяржавы могуць разлічваць прадстаўнікі многіх творчых кірункаў. Але да прэтэндэнтаў на ўзнагароды фонду вызначаны жорсткія крытэрыі, якія тычацца творчага спаборніцтва і самога прэтэндэнта. Па гэтай прычыне некаторыя таленавітыя юнакі не могуць прэтэндаваць на ўзнагароду фонду. Каб змяніць сітуацыю, Міністэрства культуры сумесна з саветам фонду вядзе сур’ёзную працу па распрацоўцы праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў у палажэнне аб заахвочваннях.
Далей