“Коныкі прыйшлі”! Такімі словамі сустракаюць калядоўшчыкаў вечарам 13 студзеня ў многіх дамах Давыд-Гарадка. Мясцовая традыцыя, пачатак якой быў закладзены больш за 100 гадоў таму, і дасюль паспяхова жыве і развіваецца. Сёлета калядныя спевы ў гэтым палескім мястэчку былі дапоўнены танцамі: там адкрыўся балетны клас “Імперскага рускага балета” пад кіраўніцтвам Гедэмінаса Таранды. Але пра ўсё па парадку.