Белыя плямы на карце памяці
Апошняя вайна прынесла Мінску не толькі разбурэнні. Яна пакінула па сабе і шматлікія сляды — месцы гібелі соцень тысяч людзей, забітых акупантамі і іх памагатымі альбо памерлых ад голаду ці хваробаў у нялюдскіх умовах канцэнтрацыйных лагераў.
Гутарачы з простымі мінчукамі — асабліва старэйшага пакалення — не раз пераконваўся ў тым, што памяць пра вайну дасюль жыве ў свядомасці гараджан. Ды, на жаль, яна з часам сціраецца, скажаецца і разыходзіцца з рэальнасцю — што, пэўна, непазбежна. У любым раёне горада вам могуць паказаць дамы, якія, паводле чутак, стаяць на касцях ахвяраў апошняй вайны — але не заўсёды гэта будзе адпавядаць праўдзе. І ў той жа час, многія рэальныя месцы трагедый забытыя, а людзі, якія жывуць побач, нават аб іх не задумваюцца. Як выправіць такую сітуацыю? Як данесці да сучаснікаў інфармацыю пра трагічныя старонкі гарадской гісторыі? Урэшце, як прадухіліць спекуляцыі на тэме “горада на костках”?
Далей