Шчамялёў, які ён ёсць
Цікавыя людзі, з якімі мне давялося сустрэцца ў жыцці, мабыць, былі перадвызначаныя мне самім Лёсам. Праўда, раней, у маладосці, я і сам быў чалавекам больш разняволеным і мог лёгка, па асабістай ініцыятыве ды без ценю збянтэжанасці, падысці да той асобы, якая чымсьці мяне прывабіла, і завесці з ёю размову. А затым паспрабаваць выйсці на такую сцежку духоўных зносін, якая б сталася цікавай для нас абодвух. Менавіта так больш за паўстагоддзя таму і здарылася ў мяне з Леанідам Шчамялёвым — колісь цікавым, але незнаёмым мастаком, а пасля — вельмі блізкім сябрам.
Далей