Беларускі народны каляндар-2019
У народным календары на 2019 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і гэтак далей. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы “рухомай” царкоўнай пасхаліі.
У наступным 2020 годзе па каталіцкай пасхаліі Вялікдзень (Пасха) —12 красавіка, па праваслаўнай — 19.
Умоўныя абазначэнні: п — панядзелак, а — аўторак, с — серада, ч — чацвер, пт — пятніца, сб — субота, н — нядзеля. Даўжыня дня і моманты ўсходу і захаду ў дні сонцастаянняў і раўнадзенстваў падаюцца для Мінска.