Старажытны міф пра трох кітоў, якія сваімі спінамі падпіраюць зямлю, сёння стаў ідыёмай, сімвалам непарушнай асновы. Калі такія апоры існуюць у мастацтве, то гэта творцы, якія нягледзячы на моду і час застаюцца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Адна з іх — Зоя Літвінава. 27 лістапада вядомая беларуская мастачка адзначыла 80-гадовы юбілей.