Народны артыст Беларусі адсвяткаваў залаты юбілей сваёй творчай дзейнасці.
Гэта чалавек, чыя энергія зараджае многіх. Мы з ім пасябравалі з першага погляду. Памятаю, на рэпетыцыі мне спатрэбіўся здымак для газеты ў нацыянальных касцюмах.
У Вялікім тэатры — святочны зімовы марафон у тэмпе спрынта. 13 снежня адкрыецца ІХ Мінскі міжнародны Калядны оперны форум — між іншым, прэм’ерай, што заўжды патрабуе шмат высілкаў. Паралельна будзе праходзіць і V Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Але оперу апярэдзіў балет. Днямі, а менавіта 5 і 6 снежня, адбылася прэм’ера новай аўтарскай рэдакцыі “Рамэа і Джульеты” ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева.
Замежная дэлегацыя наведала Мінск 4 — 5 снежня. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мерапрыемстваў,
што адбылася ў Белдзяржфілармоніі, прынялі ўдзел саветнік міністра культуры і спорту Рэспублікі Казахстан Бауржан Карагызулы і першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская.
На гэтым тыдні распачаліся рэгіянальныя адборачныя туры для ўдзелу ў вакальных конкурсах у межах XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Праслухоўванні праводзяцца па 14 снежня.
З 3 па 12 снежня ў Віцебску праходзіць ужо традыцыйны Міжнародны музычны фестываль імя Івана Салярцінскага. Трыццаць гадоў гэты форум адраджае забытыя ў музычным свеце імёны і адкрывае новыя.
Пра разыначкі сёлетняй праграмы на прэс-канферэнцыі распавялі дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Алена Падаляк і мастацкі кіраўнік гэтай установы Уладзімір Бабарыка.