Музей крэсла? Чаму б і не?
Біенале “Пастулат” стала адным з самых заўважных праектаў Беларускага саюза дызайнераў. Смелая, яркая і адкрытая для ўсіх творцаў выстава за восем гадоў прапанавала безліч канцэптуальных, паэтычных, гумарыстычных варыяцый на тэму такога банальнага, здавалася б, прадмета, як крэсла.
Так, пераважную большасць экспанатаў можна назваць дэкаратыўнымі і аднесці да дызайну толькі ўмоўна. Але штогод на “Пастулаце” з’яўляюцца і тыя грунтоўныя ды якасныя распрацоўкі, якія з выставачнай залы перамяшчаюцца ў далейшыя дызайнерскія праекты. Ды і наогул: “Пастулат” стаў брэндам! Таму і не дзіва, што ён знайшоў сабе месца ў вялізным і зіхоткім шопінг-моле Galleria Minsk.
Далей