31-ы Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску падвёў вынікі і вызначыў пераможцаў. Гран-пры далёка не ўпершыню паляцела ў Кітай. Але ў выйгрышы засталіся ўсе — ад гледачоў да ўдзельнікаў. Бо акрамя грашовых прэмій, якія заўжды даводзіцца дзяліць, ёсць яшчэ мастацкі складнік — і ён схільны памнажацца.