300 тысяч наведвальнікаў штомесяц, інфармацыя на беларускай, рускай і англійскай мовах, сучасны дызайн
і зручны для карыстальніка інтэрфейс. Усё гэта — новы партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які са студзеня гэтага года пачаў працаваць па адрасе nlb.by. Натуральна, карысны вопыт па стварэнні такога ўзорнага
сайта могуць узяць на ўзбраенне і айчынныя бібліятэкі абласнога ці раённага маштабу.