Каб не плаціць пошліны і падаткі
У № 44 “К” ад 3 лістапада быў змешчаны артыкул “Батлейка з няпростым лёсам”. Гаворка ў ім ішла пра лёс батлейкі фалькларыста і музыканта Івана Кірчука. Пасля працяглых замежных гастроляў “Троіцы” скрыня ад батлейкі была затрымана на беларускай мытні за перавышэнне вагі і вярнулася да гаспадара толькі праз краму, якая гандлюе канфіскатам. Хоць інцыдэнт і быў вычарпаны, рэдакцыя вырашыла звярнуцца ў прэс-службу Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, каб атрымаць рэкамендацыі для тых мастацкіх калектываў і народных майстроў, што выпраўляюцца за мяжу і вязуць немалы груз інструментаў, дэкарацый ці ўласных вырабаў.
На днях мы атрымалі адказ.
Вось што паведамляюць з ДМК:
Далей