Раны вайны на Балотным пагорку
Сто гадоў таму скончылася адна з самых жахлівых войнаў у гісторыі чалавецтва. Яна доўжылася больш
за чатыры гады і забрала жыцці каля дваццаці мільёнаў чалавек, пакінуўшы па сабе незлічоную колькасць фізічна і псіхічна скалечаных. Амаль мільён ураджэнцаў Беларусі ваявалі ў складзе Рускай імператарскай арміі, 70 тысяч з іх загінулі, яшчэ 60 тысяч склалі страты мірнага насельніцтва. Больш за два мільёны апынуліся ў бежанстве на тэрыторыі Расіі.
Два з паловай гады нямецка-расійскі фронт дзяліў на дзве часткі ўсю тэрыторыю Беларусі — ад Браслаўскіх азёр на поўначы і да пінскіх балот на поўдні. Да нашых дзён на гэтай лініі захаваліся шматлікія сляды той вайны, і перадусім — жалезабетонныя ўмацаванні і вайсковыя могілкі. Ды, на жаль,тыя мясціны, дзе некалі, па сутнасці, вызначаўся лёс Еўропы, сёння параслі хмыззём.
Далей