Жменя роднай зямлі
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння
Яўгена Куліка (1937 — 2002). Мастак не меў ганаровых званняў, не быў лаўрэатам прэстыжных прэмій, абмінулі яго і ўрадавыя ўзнагароды. Дарэчы, і творчая спадчына Яўгена Куліка ў колькасным вымярэнні не ўражвае: некалькі графічных серый, некалькі праілюстраваных кніг, а ўсё астатняе гэта эскізы, накіды, эцюды — усё тое, што лічыцца падрыхтоўчым матэрыялам. Інструментарый мастака, як на сённяшняе вока, быў вельмі сціплым. Побач з тэхнічна складанымі работамі сучасных графікаў ягоныя творы глядзяцца як стары чорна-белы тэлевізар сярод плазменных экранаў. І ўсё ж ён — адна з самых значных постацей нацыянальнай культуры.
Далей