Праграмы VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, што праходзіў у Мінску з 7 па 20 кастрычніка, як заўжды, вылучаліся асветніцкім вектарам ды імкненнем далучыць да музычнай класікі людзей розных узростаў і мастацкіх густаў.
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава “Армянская палітра”, прысвечаная 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных зносін паміж нашымі дзяржавамі. Экспануецца жывапіс і графіка армянскіх мастакоў розных пакаленняў. Тут і тыя, хто творча сцвердзіўся яшчэ ў савецкі час, і тыя, чые пошукі і сталенне прыпадаюць на гады незалежнасці.
Брэсцкі тэатр лялек цяжка было папракнуць у правінцыйнасці і да прызначэння Аляксандра Янушкевіча на пасаду галоўнага рэжысёра. Але за апошні год жыццё калектыву прыкметна ажывілася. Тэатр утрапёна шукае і засвойвае арыгінальныя тэмы, новыя тэксты і формы.