Кніга “Радзіва Прудок” Андруся Горвата атрымала яшчэ адну сцэнічную версію, увасобленую вядомым украінскім рэжысёрам Стасам Жырковым і артыстамі мінскіх тэатраў. Новы спектакль, сціпла акрэслены як work in progress (маўляў, незавершаная праца), названы “ГэтаМы”
24 дэбюты, 11 фільмаў рэжысёраў-жанчын, заўважная прысутнасць азіяцкага кіно… 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Falcon Club Буцік Кіно 25-ты Мінскі Міжнародны кінафестываль “Лістапад” прадставіў міжнародныя праграмы ігравога і дакументальнага кіно. “К” паспрабавала вылучыць у іх галоўныя цікавосткі.
Віктар і Зула сустрэліся выпадкова — і не здолелі растацца, нягледзячы на рознасць характараў і дзяржаўныя межы. Каханне перамагае ўсё, нават бярэ ў падручныя смерць, калі гэта неабходна. Неверагодна прыгожая і сумная карціна польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага “Халодная вайна” адкрые Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Фільм, які скарыў Каны, аглядальніку “К” пашчасціла ўбачыць на Адэскім кінафестывалі.