Амплітуда мастацкага курсу
Нават цяжка паверыць, што “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам” адкрыўся ўчора ў мінскім Палацы
мастацтва ўсяго толькі ў чацвёрты раз. Вялікая выстава-продаж надзвычай хутка стала чаканай традыцыяй айчыннага арт-жыцця, даючы яго прадстаўнікам шанец быць убачаным, а мо нават і набытым.
За якія грошы могуць прадаць свае творы маладыя мастакі і за якія пакупнікі гатовыя іх купляць? Інтрыга вырашыцца цягам наступнага месяца. Пакуль жа журналісты “К” назіралі за тым, як манціруецца экспазіцыя, ды абмяркоўвалі “салонныя тэндэнцыі” разам з куратарам імпрэзы Аляксандрам ЗІМЕНКАМ.
Далей