У Пінску сёння працуюць ажно дзесяць народных умельцаў, якія ствараюць і рэстаўруюць музычныя інструменты. Мабыць, такой колькасці майстроў няма ні ў якім іншым горадзе Беларусі. Таму і нядзіўна, што менавіта ў сталіцы Заходняга Палесся неўзабаве мае з’явіцца кластар па вырабе музычных інструментаў. Аказаць майстрам усю патрэбную для гэтага дапамогу даручыў мясцовым уладам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Заўтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе першы канцэрт ХІІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Урачыстае ж адкрыццё форуму адбудзецца крыху пазней — 10 кастрычніка. Акрамя прызнанай класікі, паводле традыцыі прагучыць сусветная прэм’ера беларускага твора, спецыяльна замоўленага арганізатарамі. Сёлета ім стаў Канцэрт для альта і фартэпіяна са струннымі “Ландшафты знікомай памяці (майстра Арнольта Шліка)”. Аўтар партытуры з інтрыгоўнай назвай — беларускі кампазітар Валерый