Ці заменіць трэнер педагога?
На днях сяброўка рассказала гісторыю пра тое, як яе сын-старшакласнік вырашыў сысці са школы: маўляў, урокі адымаюць шмат часу, які куды рацыянальней можна патраціць на самадукацыю з дапамогай Інтэрнету — анлайн-курсы, трэнінгі па ўласным развіцці, урэшце, перайманне досведу тых маладых-паспяховых спецыялістаў, якія за даволі памяркоўныя грошы гатовыя даць карысныя парады адносна таго, як спраўдзіцца ў той ці іншай прафесіі.
Сына сяброўка пасля працяглай размовы ўсё ж “прывяла ў прытомнасць”. Аднак сама па сабе ідэя прафесійнай адукацыі не звыклым спосабам — праз класічнае навучанне, а з дапамогай модных сёння трэнінгаў ды майстар-класаў, вабіць цяпер многіх. І асабліва маладых людзей, якія толькі ўступаюць у дарослае жыццё і робяць першыя крокі ў будучай творчай прафесіі.
Далей