“Мудрагеліста тасуецца калода”
Так глыбакадумна заўважыў адзін з герояў Булгакава, маючы на ўвазе хітраспляценні лёсу ў гісторыі. Хіба
не дзіўна, калі пасля 70 гадоў небыцця вяртаюцца на радзіму нашы мастакі, якія з розных прычын шмат гадоў таму вымушаны былі пакінуць родную зямлю і праславіць сваім талентам чужыя краіны? Вяртаюцца — хай і праз свае творы — у нашу шматпакутную гісторыю мастацтваў. Хочацца думаць — назаўсёды. І чарговым такім крокам стала выстава “Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак”, якую можна наведаць у Нацыянальным гістарычным музеі.
Далей