Марціна МакДонаха любяць у нашай краіне. Местачковыя праблемы яго ірландскіх персанажаў прывабліваюць сваёй пазнавальнасцю, быццам тыя героі выйшлі з суседняй кватэры, жыхароў якой з натхненнем абмяркоўваюць у звычайным беларускім двары. У новым сезоне МакДонах з’явіўся ў афішы Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра: рэжысёр Віталь Краўчанка прапанаваў гурманам кухонны баявік “Каралева прыгажосці”.
Тры выставачныя пляцоўкі сталіцы задзейнічаны пад міжнародны праект “Мінск — Масква. Жывапіс сяброўства”. Гэта культурна-дзелавы цэнтр “Дом Масквы”, галерэя “Універсітэт культуры” і Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. У выставе, як вынікае з назвы, бяруць удзел мастакі Мінска і Масквы. У фарміраванні экспазіцыі ёсць пэўны элемент спантаннасці. Як па мне, дык ён нават пануе.
Выстава “Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня”, якая адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, працягвае архіўную лінію Месяца фатаграфіі. Тэма беларускага вяселля, распачатая ў галоўнай экспазіцыі сямейнымі фотаздымкамі маладых, пашыраецца да межаў абраду, набывае свае карані і атрымлівае моцны музычны складнік.