Каардынаты “Вежы”
Вось і завяршыўся ХХІІІ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа”, удзельнікамі якога сталі 23 калектывы з дзесяці краін свету. Цягам шасці дзён адбыліся 28 паказаў 26-ці спектакляў, прычым адзін з паўтораў прайшоў не ў Брэсце, а ў блізкай ад яго Жабінцы, дзе горача віталі “Адэскія апавяданні” піцерскага вырабу. Беларусы атрымалі тры дыпломы з шасці. Але Гран-пры паехаў ва Украіну: найлепшым спектаклем фестывалю прызнаная трагікамедыя “Як загінуў Гуска” (на здымку) Кіеўскага акадэмічнага тэатра лялек.
Далей