Народны Кірчук краіны
Учора споўнілася 60 гадоў вялікаму і магутнаму — у прафесійным і фактурным сэнсах — Івану КІРЧУКУ. Галоўны падарунак да юбілею ён зробіць сабе сам, прэзентуючы 27 верасня ў Белдзяржфілармоніі “Цар Агонь” — новы, сёмы па ліку, альбом свайго этнатрыа “Троіца”. А пакуль ва ўтульнай этна-лабараторыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў я гутару з выкладчыкам кафедры культуралогіі дадзенага ВНУ — а таксама фалькларыстам, музыкантам, пісьменнікам, мастаком — пра тое, з якімі прамежкавымі жыццёвымі вынікамі прыйшоў ён да гэтых двух падзей.
Далей