Які раён можа пахваліцца шасцю ўнікальнымі музеямі, размешчанымі ў сельскай мясцовасці — і плануе стварыць шэраг новых?
Дзе на адбудову музейнага комплексу выдаткоўваюцца сотні тысяч еўра з бюджэту Еўрасаюза, а для іншага аб’екта мяркуюць прыцягнуць фінансаванне Саюзнай дзяржавы? Вы здагадаліся — гаворка пра Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці.