Post scriptum да свята слова
У мінулыя выхадныя ў Іванаве прайшоў XXV Дзень беларускага пісьменства. На свяце прысутнічалі афіцыйныя асобы — намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, які зачытаў вітальнае слова ад Кіраўніка дзяржавы, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, кіраўніцтва вобласці і раёна. Горад узбагаціўся кніжнай крамай і помнікам у гонар беларускага слова. Пра тое, як праходзіла свята, даволі падрабязна расказалі СМІ краіны. Мы ж наўздагон Дню пісьменства прапаноўваем чытачам меркаванні яго неабыякавых шматгадовых удзельнікаў.
Далей