“Машына часу” на мінскіх вуліцах
Пры ўсёй старажытнасці нашай сталіцы, рэальных сведчанняў яе даўніны — тых, якія можна памацаць рукамі — на жаль, захавалася вобмаль. І таму напярэдадні свята горада Мінска вельмі хацелася б убачыць на яго вуліцах доўгачаканыя згадкі пра іх мінуўшчыну — можа, у выглядзе інфармацыйных стэндаў з апісаннем гісторыі той ці іншай мясціны, а можа — вынаходлівых інсталяцый у гарадскім асяродку.
Балазе, не так даўно творчыя саюзы дызайнераў і архітэктараў разам з маладзёжным аб’яднаннем “Гісторыка” правялі конкурс па стварэнні такіх праектаў “Рэтрапанарама — Мінск”. З членамі яго журы — даследчыкам гісторыі горада Вадзімам ЗЕЛЯНКОВЫМ і архітэктарам Галінай ЛЕВІНАЙ — мы гутарылі пра магчымыя шляхі прэзентацыі гістарычнай памяці ў публічнай прасторы Мінска.
Далей