Чаго толькі ў Губічах няма з агменяў прыгожага: і Дом культуры, і бібліятэка, і Дом рамёстваў! Для аграгарадка з паўтысячным насельніцтвам — “поўны кампрэс”, як сказаў бы адзін з герояў савецкага кiнабаевіка “Шосты”. Ёсць тут нават уласны Філіп Кіркораў! Зрэшты, “раскатваць” Губічы будзем мы па парадку.