Калі рэй вядзе практык
Стаўбун вядомы на ўвесь край як адзін з цэнтраў аўтэнтычнага абраду пахавання стралы. Пра яго “К” ужо не так даўно пісала. Таму гэтым разам, згодна з нашай завядзёнкай — не пра “разынкі” і святы, а пра самыя што ні ёсць будні культурнага жыцця аграгарадка.
Менавіта сваёй натуральнасцю, непрыдуманасцю, “без пылу ў вочы”, гэтым “як ёсць, так ёсць”, культура Стаўбуна і мілая. Ці тыповая яна для нашага сяла? У нейкай ступені, так. Ці шмат такіх “стаўбуноў” у краіне? Хапае. Дзе дом культуры і бібліятэка — гэта і ёсць усе “агмені мастацтва”. Установы, у якіх ідзе звычайная, руцінная праца — без узлётаў у выглядзе эксклюзіўных праектаў (абрады я ў разлік не бяру) і без падзенняў, за якія бэсцяць на кожнай нарадзе ў раёне. Карацей, жыццё як жыццё.
Далей