Нашчадкі Гіньёля
Як сведчаць даследаванні бацькі гісторыі тэатра лялек Шарля Маньена, само вызначэнне “марыянетка” падарыла нам старафранцузская мова. У канцы ХVI стагоддзя так называлі ўсе рухомыя фігуркі — скажам, статуэткі святых. Неўзабаве сэнс змяніўся і марыянеткамі сталі тыпажы з вострасатырычнымі рысамі. Некалькі стагоддзяў Жан дэ Вінь, Палішынэль, Мадам Жыгонь ды іншыя легендарныя лялькі былі найлепшым сацыяльным люстэркам для каралёў і простага люду.
У новым тысячагоддзі драўляныя акцёры ўжо не маюць былога ўплыву на масы. Чым жыве і дыхае сучасны тэатр лялек у Францыі? Пра гэта аглядальнік “К” гутарыла з адным з заснавальнікаў кампаніі Pupella-Nogues з-пад Тулузы — дырэктарам, рэжысёрам Жаэль НАГЕС, спектакль якой не так даўно паказваўся ў Мінску.
Далей